21 мая
Тэма ўрока: Кантрольная работа
- Выканай заданні, зрабі фота, адпраў фотаздымак настаўніку.
1. Выпішы дзеясловы, абазнач час.
Чырвоны, пачырванеў, чырвань, сумны, сумуе, сум, зіма, зімовы, перазімаваць, холад, халодны, пахаладала, вясёлы, вясёлка, весяляцца.
2. Праспрагай дзеяслоў СТАЯЦЬ у адзіночным ліку:
Я _______
Ты ______
Ён ______
3. Праспрагай дзеяслоў ПРАЦАВАЦЬ у множным ліку:
Мы ___
Вы ___
Яны ___
4. Спішы, пастаў дзеясловы ў дужках у цяперашнім часе. Дужкі апусці. Абазнач асобу, лік, спражэнне. Падкрэслі галоўныя члены сказа.
Цэлы дзень (ісці) праліўныя дажджы. (Стаяць) на беразе рэк Заходні Буг і Мухавец Брэсцкая крэпасць-герой. (Шумець) і (гаманіць) бярозавы гай. Нікому мы (не пагражаць), і мэта ў нас адна – з людзьмі дружыць.
5. Спішы тэкст, устаўляючы патрэбныя літары і знакі прыпынку.
Надышла вос..нь. З палёў да..но ўжо ўбралі і жыта і пшаніцу і ячмень. Вяскоўцы спяшаю….а выкапа…ь бульбу сабраць буракі і моркву. Восень загл…нула не толькі ў палі але і ў сады. Калі зб..руць садавіну, трэба паклапаці…а і пра будуч… ...ра…ай. Др…вы а…вяжуць саломай або анучкай. Там буду…ь зімаваць шко…ныя нас…комыя а ранняй в…сной іх можна бу…е лё…ка знішч..ць.
20 мая
Тэма ўрока: "Паўтарэнне: часціны мовы"
- Сёння вам трэба ўспомніць звесткі пра часціны мовы.
1. Паглядзіце відэаўрок:
2. Пр. 218, 219, 222 пісьмова, пр. 220, 221 вусна.
18 мая
Тэма ўрока: "Паўтарэнне: тэкст, сказ, часціны мовы"
- Сёння вам трэба ўспомніць звесткі пра тэкст, сказ, часціны мовы.
1. Паглядзіце відэаўрок:
2. Пр. 213, 215, 217 пісьмова; пр. 214, 216 вусна.
14 мая
Тэма ўрока: "Абагульненне па тэме "Дзеяслоў"
- Сёння вам трэба паўтарыць,абагульніць вывучаны матэрыял па тэме.
1. Пр. 204 с. 114 пісьмова; пр. 208 с. 116 вусна; пр. 209 пісьмова.
2. Трэнажор с. 89 - выканайце кантрольны тэст. Зрабіце фотаздымак і перашліце настаўніку.
Д/з: для замацавання 1) адкажыце на пытанні с. 118 падручніка; 2) выканайце пр. 212.
13 мая
Тэма ўрока: "Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку I і II спражэння"
- Сёння вы замацуеце ўменне пісаць канчатакі дзеясловаў 3-й асобы ў залежнасці ад спражэння дзеяслова і апошняй літары асновы слова; будзеце вучыцца адрозніваць па пытаннях дзеясловы ІІ спражэння ў форме 3-й асобы аздіночнага ліку ад дзеясловаў ў неазначальнай форме.
1. Паглядзіце відэаўрок:
2. Пр. 200 с. 112 пісьмова;
пр. 201 вусна;
пр. 202 пісьмова.
Д/з: для замацавання выканайце пр. 203 з падручніка. Зрабіце фотаздымак і перашліце настаўніку.
11 мая
Тэма ўрока: "Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку I і II спражэння"
- Сёння вы даведаецеся, як пішуцца канчаткі дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку; навучыцеся выбіраць правільны канчатак дзеяслова 3-й асобы ў залежнасці ад спражэння дзеяслова і апошняй літары асновы слова.
1. Паглядзіце відэаўрок:
2. - Пр.192 стар.108 Дзеясловы ў неазначальнай форме пастаўце ў форму 3-й асобы адзіночнага ліку па ўзоры (вусна).
- С.109 Слоўнікавае слова аб’язджаць.
Дапоўніце сказы слоўнікавым словам у форме цяперашняга часу, растлумачце правапіс выдзеленых літар. Запішыце сказы, падкрэсліце ў іх дзейнік і выказнік.
- Пр.194 стар.109 - выканай у адпаведнасці з заданнем з падручніка.
- Пр.195 стар.110 Дзеясловы ў неазначальнай форме пастаўце ў форму 3-й асобы адзіночнага ліку па ўзоры (вусна)
- Пр.197 стар.110 - выканай у адпаведнасці з заданнем з падручніка.
Д/з: для замацавання выканайце пр.198 з падручніка. Зрабіце фотаздымак і перашліце настаўніку.
7 мая
Тэма ўрока: "Канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку I і II спражэння"
- сёння вы пазнаёміцеся з канчаткамі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку І і ІІ спражэння;
- будзеце вучыцца ўтвараць форму 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў І і ІІ спражэння, вызначаць тып спражэння дзеясловаў па форме 3-й асобы множнага ліку.
1. Паглядзіце відэаўрок
2. Разгледзьце схему ў падручніку: пр.177.
3. Выканайце пр. 178 (вусна), 180 (пісьмова), 181 (вусна).
!!! Успомніце, якія бываюць сказы па мэце выказвання.
4. Выканайце пр. 184 (пісьмова).
Д/з: для замацавання выканайце пр.185 з падручніка. Зрабіце фотаздымак і перашліце настаўніку.
6 мая
Тэма ўрока: "Канчаткі дзеясловаў 2-й асобы адзіночнага ліку I і II спражэння"
- сёння вы будзеце вучыцца ўтвараць форму 2-ой асобы адзіночнага ліку дзеясловаў I і II спражэння;
- пазнаёміцеся з канчаткамі гэтых дзеясловаў;
- працягнеце вучыцца вызначаць тып спражэння дзеслова па 3- яй асобе множнага ліку.
1. Паглядзіце відэаўрок
2. Паўтарыце правіла на с.87 падручніка
3. Разгледзьце схему ў падручніку: пр.162.
4. Выканайце пр. 163, 165, 168, 172.
Д/з: для замацавання выканайце пр.176 з падручніка. Зрабіце фотаздымак і перашліце настаўніку.
4 мая
Тэма ўрока: "Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы множнага I і II спражэння . Канчаткі дзеясловаў 1-й асобы множнага ліку I і II спражэння"
- Сёння вы навучыцеся ўтвараць форму 3-й асобы множнага ліку дзеясловаў I і ІІ спражэння, вызначаць тып спражэння дзеясловаў па форме 3-й асобы множнага ліку.
1. Паўтарэнне. Пр. 143, стар.86.
Выканай заданні з падручніка.
2. Тлумачэнне новага матэрыялу.
– Глядзі відэаўрок.
3. – Выканай пр. 145, стар.88
Прачытай тэкст. Выпiшы выдзеленыя дзеясловы. Вызнач час, асобу і лік дзеясловаў. Утвары форму 3-й асобы множнага ліку гэтых дзеясловаў, абазнач канчаткi і вызнач спражэнне (карыстайся правілам, стар.87).
– Выканай пр. 146, стар.87. Зрабі фотаздымак і перашлі настаўніку.
4. А цяпер навучыся ўтвараць форму 1-ай асобы множнага ліку дзеясловаў I і II спражэння.
- Паглядзі відэаўрок
5. Для замацавання выканай пр.156, пр.160 з падручніка. Зрабі фотаздымак і перашлі настаўніку.
6. Выканай тэст. Правер сябе.
https://coreapp.ai/app/player/lesson/5eaecef3b7aec4909b663b54/1
1 мая
Тэма ўрока: "Першае і другое спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў 1-й асобы адзіночнага ліку"
- На ўроку вы пазнёміцеся з тыпамі спражэння дзеясловаў; навучыцеся ўтвараць форму 1-й асобы адзіночнага ліку дзеясловаў I і II спражэння.
1. Паглядзіце відэаўрок па тэме:
2. Выканайце практыкаванні:
- Пр. 139 вусна
- Прачытайце інфармацыю ў рубрыцы "Гаварыце правільна"
- Пр. 140, 141 пісьмова
- Прачытайце інфармацыю ў рубрыцы "Гаварыце правільна"
- Пр. 140, 141 пісьмова
- Для замацавання ведаў выканай пр. 142 у адпаведнасці з заданнем, зрабі фотаздымак і перашлі настаўніку.
30 красавіка
Тэма ўрока: "Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках (спражэнне)"
- На ўроку мы даведаемся, як змяняюцца дзеясловы
цяперашняга і будучага часу па асобах і ліках (спражэнне).
- Будзем вучыцца вызначаць
асобу, лік дзеясловаў па іх канчатках ці па займенніку, з якім спалучаецца
дзеяслоў.
1. На с. 76 падручніка выканайце пр. 128 пісьмова.
- с. 76 "Завяжы вузялок"
2. Паглядзіце відэаўрок па тэме:
3. Выканайце практыкаванні:
- Пр. 130 вусна
- Пр. 131 пісьмова
- Пр. 133 вусна
- Пр. 131 пісьмова
- Пр. 133 вусна
- с. 79 "Завяжы вузялок"
- Пр. 134 вусна
4. Праверце свае веды з дапамогай прапанаванага тэста
- Пр. 136 запішы ў сшытак у адпаведнасці з заданнем, зрабі фотаздымак і перашлі настаўніку.
29 красавіка
Тэма ўрока: "Неазначальная форма дзеяслова. Правапіс дзеясловаў на -ся, -цца"
Паглядзіце відэаўрок па тэме:
Выканайце практыкаванні:
- Трэнажор с. 55 - 56 № 2, 3
- Пр. 119 вусна
- Пр. 118, 120 пісьмова
- Пр. 118, 120 пісьмова
- с. 74 "Завяжы вузялок"
- Пр. 122 вусна
- Пр.123, 125 пісьмова
- Пр.123, 125 пісьмова
- Пр. 127 запішы ў сшытак у адпаведнасці з заданнем, зрабі фотаздымак і перашлі настаўніку.
23 красавіка
Тэма ўрока: "Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах. Суфіксы дзеясловаў прошлага часу"
Падручнік с. 67
- Разгледзьце табліцу, адкажыце на пытанні.
- Пр. 110 выканай пісьмова
Запомні!!!
- Пр. 112 зрабі вусна, пр. 113 - пісьмова
- Правер свае веды і ўменні
- Пр. 115 запішы ў сшытак у адпаведнасці з заданнем, зрабі фотаздымак і перашлі настаўніку.
- Выканай выніковы тэст:
22 красавіка
Тэма ўрока: "Дзеяслоў. Змяненне дзеясловаў па ліках і часах"
Каб перайсці да выканання заданняў урока, вам трэба перайсці па спасылцы :
20 красавіка
Тэма ўрока: "Скланенне займеннікаў 3-й асобы"
Каб перайсці да выканання заданняў урока, вам трэба зайсці на сайт urok.io і ўвесці кодQ7N1. Каб увайсці, вам трэба выбраць рэжым "Без рэгістрацыі", увесці сваё прозвішча і імя, пачаць урок. Для выканання першага задання клікніце на першай старонцы.
Жадаю поспехаў!
Комментариев нет:
Отправить комментарий