Белорусская литература

21 мая

Тэма ўрока: А. Масла "Калючык і космас"

Падручнік с. 111 - 114 - прачытаць апавяданне, адказаць на пытанні





18 мая

Тэма ўрока: К. Цвірка "Да зорак"

На сённяшнім уроку вы працягнеце развіваць уменне слоўна маляваць фантастычныя і рэальныя малюнкі космасу і Сусвету на аснове верша, пашырыце веды пра планеты.

1. Паглядзіце відэаўрок

Верш "Да зорак"

2. Адкажыце на пытанні, выканайце заданні падручніка с. 109 - 110



14 мая

Тэма ўрока: П. Клімук "На касмічным караблі"

На сённяшнім уроку вы пашырыце свае ўяўленні аб навукова-пазнавальнай літаратуры.  Пазнаёміцеся з працай касманаўтаў.

1. Паглядзіце відэаролік пра аўтара апавядання - летчыка-касманаўта Пятра Клімука:
2. Прачытайце апавяданне, адкажыце на пытанні: с. 101 - 103 падручніка
3. Выканайце тэст:

Д/ з: С. 101 - 103 выразна чытаць, выканаць заданне на старонцы 103.

11 мая

Тэма ўрока: урок пазакласнага чытання "Ішла вайна народная...."

1. На сённяшнім уроку вы пашырыце свае веды пра трагічнае жыццё людзей у часы вайны, іх гераізм. 

2. Пазнаёмцеся са зборнікам дзіцячых аповедаў пра барацьбу с фашыстамі, пра мужнасць і гераізм дзяцей, якая называецца "Ніколі не забудзем". яе стварылі па прапанове вучняў мінскай школы, якія звярнуліся з пісьмовым зваротам да ўсіх дзяцей краіны ў газету "Піянер Беларусі".

       «За гады акупацыі вы бачылі і перажылі такое, аб чым людзі будуць успамінаць стагоддзямі. Вы бачылі самых лютых ворагаў чалавецтва і па меры сваіх сіл змагаліся з імі. Вы бачылі пакуты і смерць блізкіх людзей, некаторыя з вас пабывалі на катарзе ў Германіі. Гэта такія падзеі, аб якіх нельга забыць. Яны павінны абавязкова ўвайсці ў будучую кнігу. Няхай кожны з вас, рабяты, напіша пра тое, што яго найбольш усхвалявала, што застадося ў памяці на ўсё жыццё»,— пісаў вядомы беларускі пісьменнік Янка Маўр і абяцаў юным аўтарам сваю дапамогу. Гэтая старонка ў газеце фактычна і стала пачаткам нараджэння папулярнай у беларускай дзіцячай літаратуры кнігі «Ніколі не забудзем».


 Пазнаёмцеся з вытрымкамі з гэтай кнігі (паглядзіце буктрэйлер):


- Абавязкова прачытайце гэтую кнігу.

Д/ з: С. 97 - 100 выразна чытаць, адказаць на пытанні.




4 мая

Тэма ўрока: М. Янчанка "Сустрэча з бацькам", падагульненне па раздзеле "Лёс чалавека на вайне"

1. Сёння на ўроку вы пазнаёміцеся з апавяданнем М. Янчанкі "Сустрэча з бацькам"

- Пазнаёмцеся са словамі "Тлумачальнага слоўніка" на с. 91
- Прачытайце апавяданне с. 91 - 94
- Адкажыце на пытанні
- Выканайце заданні з раздзела "Паўтараем, падагульняем, разважаем..."

- Падрыхтуйцеся да ўрока пазакласнага чытання на тэму ""Ішла вайна народная....": верш на памяць або пераказ апавядання. Зрабіце відэазапіс і перашліце настаўніку.

30 красавіка

Тэма ўрока: М. Чарняўскі "Клятва Марата Казея", П. Броўка "А хіба ёсць, што забываюць?"

1. Сёння на ўроку ўспомнім пра подзвіг юнага героя Марата Казея. Паглядзіце відэаролік:


2. Прачытайце інфармацыю пра Марата Казея на с. 86 падручніка.

3. Паслухайце верш "Клятва Марата Казея"
Перачытайце верш самастойна, адкажыце на пытанні. Падрыхтуйце выразнае чытанне верша.
4. Паслухайце верш "А хіба ёсць, што забываюць?"
Перачытайце верш самастойна, адкажыце на пытанні. Вывучыце верш на памяць, запішыце відэа, перашліце яго настаўніку.


!!! Калі вас зацікавіла гэта тэма, прапаную паглядзець фільм "Мальчик, спасший деревню ценой своей жизни: подвиг партизана Марата Казея"


23 красавіка

Тэма ўрока: Падагульненне па раздзеле "Чалавек на планеце Зямля". Апавяданне Я. Брыля "Зялёная школа"

Каб пазнаёміцца з планам урока, вам трэба перайсці па спасылцы:
Жадаю поспехаў!

20 красавіка

Тэма ўрока: Міхась Даніленка "Журка"

Каб пазнаёміцца з планам урока, вам трэба перайсці па спасылцы:   https://padlet.com/oksana2969/gvhfhqevshyqwy4p
Жадаю поспехаў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий